Правесці час з карысцю? Лёгка!
У рамках правядзення першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» ратавальнікі на чале з начальнікам Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Жук Віктарам Анатольевічам арганізавалі квест-гульню для дзяцей на базе ДУА «Бешанковіцкі цэнтр дзяцей і моладзі».
Перад пачаткам гульні дзеці падзяліліся
на каманды і атрымалі маршрутныя лісты. Удзельнікам неабходна было прайсці 5
станцый, кожная з якіх уключала ў сябе не толькі практычнае заданне, але і
заданні па веданні правілаў пажарнай бяспекі. Усе станцыі навучалі дзяцей
чаму-небудзь: дзеянням падчас пажару, правільна выклікаць ратавальнікаў, альбо
ліквідаваць наступствы разліву ртуці з градусніка. Час праходжання
станцый уплываў на канчатковы вынік, што надавала дадатковы стымул для
праходжання станцый. Пасля праходжання ўсіх выпрабаванняў былі вызначаны пераможцы
і правераны атрыманыя веды.
Лепшых ратавальнікі ўзнагародзілі памятнымі прызамі.