«Прамую лінію» з жыхарамі рэгіёну ў суботу правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.

«Прямую линию» с жителями региона в субботу провела председатель райисполкома Галина Унукович.

2 верасня 2025

«Прамую лінію» з жыхарамі рэгіёну ў суботу правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.

Спектр пытанняў, якія хвалююць прыдзвінцаў, розны. Шэраг з іх датычыўся сферы ЖКГ, дарожнай службы, участка водаканала… Напрыклад, ульлянку цікавіла правядзенне рамонту ўчастка дарогі і падвядзенне вады на падворку. Жыхарку Верхнякрывінскага сельсавета — вырашэнне праблемы з безнагляднымі жывёламі ў населеных пунктах. Жыхарку Сініц хваляваў лёс мясцовай крамы. Бешанковічанку — рамонт даху жылога дома…

На некаторыя пытанні, што паступілі на прамую лінію, адказы былі дадзены адразу. Частка зваротаў, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і прыняцця мер, адрасавана адпаведным службам і застаецца на кантролі кіраўніка раёна.

Магчымасцю пагутарыць са старшынёй райвыканкама скарысталіся 7 жыхароў Бешанковіччыны.

"Зара"