Праца на папярэджанне

Штогод з надыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Любая неасцярожнасць з агнём у гэты перыяд прыводзіць да знішчэння лясоў, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а часам і да гібелі людзей.

У мэтах папярэджання пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы. Чаpговыя рэйды ратавальнікаў прайшлі на тэрыторыі Вярхоўскага і Верхнякрывінскага сельскіх саветаў.

— Несвоечасовая ўборка ад сухой расліннасці тэрыторый, прылеглых да жылых дамоў, — патэнцыйная крыніца ўзгарання, — тлумачыць начальнік Бешанковіцкага РАНС Віталь Голец. — Іншымі словамі, калі на зямлі парадак наведзены, то і гарэць будзе няма чаму: своечасова абкасілі траву, прыбралі тэрыторыю — нічога не пагражае. Пакуль жа ёсць гаручы матэрыял, знойдзецца і крыніца запальвання. Вядома, вырашаецца пытанне не імгненна, гэта планавая праца, якая патрабуе пастаяннага кантролю з боку саміх гаспадароў.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў работнікі МНС у чарговы

раз напомнілі грамадзянам аб выкананні неабходных адлегласцей ад вогнішча да будынкаў, лясных масіваў і стогаў сена і саломы. Расказалі і аб адміністрацыйнай адказнасці за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, сцерні і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палас, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах.

У рамках гутаркі работнікі МНС прыводзілі вяскоўцам сумныя прыклады мінулага года, калі бестурботнасць асобных грамадзян прывяла іх жа саміх да атрымання апёкаў і ўзгарання гаспадарчых пабудоў.