Работа шэрагу суб'ектаў прафілактыкі рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і Бешанковіцкага раёна, па забеспячэнні належнага ўзроўню законнасці і правапарадку падвергнута крытыцы з боку органаў пракуратуры
27 лютага 2025
Работа шэрагу суб'ектаў прафілактыкі рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і Бешанковіцкага раёна, па забеспячэнні належнага ўзроўню законнасці і правапарадку падвергнута крытыцы з боку органаў пракуратуры
Інфармацыйны ліст пракурора вобласці, які паступіў на адрас райвыканкама, сёння разгледжаны на нарадзе з удзелам кіраўніка раёна Галіны Унуковіч.
-недастаткова эфектыўная праца саветаў АПАП,
-падвержанасць карупцыйным рызыкам сферы закупак,
-нездавальняючыя вынікі працы па прадухіленні падкорму жывёлы і захаванасці пагалоўя,
-невыкананне рэжыму гаспадарання ў водаахоўных зонах і іншыя.
Былі заслуханы прадстаўнікі зацікаўленых службаў, якія праінфармавалі аб прынятых арганізацыйна-практычных мерапрыемствах па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
На нарадзе выпрацаваны канкрэтныя дадатковыя меры для належнага забеспячэння законнасці і правапарадку ў рэгіёне з улікам прапаноў пракуратуры вобласці.
"Зара"