Праца са зваротамі грамадзян у пракуратуры раёна

Працы са зваротамі грамадзян у пракуратуры Бешанковіцкага раёна надаецца пільная ўвага. У 2018 г. у пракуратуру Бешанковіцкага раёна паступіла 97 пісьмовых зваротаў грамадзян. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў павялічылася на 49,2%.

Больш зваротаў паступіла па пытаннях: захавання заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, жыллёвага заканадаўства, зямельнага заканадаўства, а таксама на дзеянні і рашэнні следчых, органаў дазнання.

Аналіз прычын росту асобных зваротаў паказаў, што з 16 паступіўшых зваротаў па пытаннях захавання заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу службовымі асобамі Бешанковіцкага РАУС у 6 абскарджваліся пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў, у 3 абскарджваліся пастановы аб спыненні адміністрацыйнага працэсу, у 7 абскарджваліся дзеянні службовых асоб органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

З 9 зваротаў па пытаннях захавання працоўнага заканадаўства ў 8 узнімаліся пытанні выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску, канчатковага разліку пры звальненні, заработнай платы, у 1 выказвалася нязгода з накладзеным дысцыплінарным спагнаннем.

У 2018 г. пракуратурай раёна праведзена 2 праверкі захавання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб: у Бешанковіцкім райвыканкаме, ДУ «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Пытанні захавання названага заканадаўства вывучаліся таксама ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».

Па выніках праверачных мерапрыемстваў пракуратурай раёна ўнесена 3 прадстаўленні аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян, па патрабаванні пракурора да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 13 работнікаў вышэйзгаданых арганізацый.

Пракурор раёна

малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка