Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС правялі пажарна-прафілактычную работу ў інтэрнаце УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».
Прама каля ўваходу ў інтэрнат, у фае, абсталяваны стэнд з інфармацыяй аб мерах пажарнай бяспекі. Інтэрнат трохпавярховы, калідорнага тыпу, з двума лесвічнымі клеткамі. З аднаго боку калідора маецца запасная лесвічная клетка, у раёне цэнтральнай часткі калідора ідзе асноўная лесвіца, у процілеглым жа канцы калідора – «тупік». Менавіта на фае і «тупікі» часта і замахваюцца курцы жыхары.
Хоць нават туды ісці не давялося. Пакуль інспектар размаўляў з жыхарамі інтэрната аб неабходнасці захавання правіл пажарнай бяспекі, міма прашмыгнуў малады чалавек з запаленай цыгарэтай у руцэ і, не паспелі апамятацца, як ён схаваўся за дзвярыма, што вядуць на вуліцу… «Што вы здзіўляецеся, такіх у нас шмат! – патлумачыла адна з жыхарак. – Выходзяць з пакоя ў калідор, і адразу ж запальваюць цыгарэту. Хоць наўсюды ёсць знакі, якія папярэджваюць аб тым, што курэнне забаронена.
Ідзем далей. У адным з так званых «тупікоў» – стойкі тытунёвы дым (мяркуючы па ўсім, спазніліся літаральна на хвіліну-другую) і поўны кветкавы вазон недакуркаў на акне, які замяняе попельніцу. Стукаем у пакой, размешчаны побач – дзверы ніхто не адкрыў.
Бесспрэчным
лідарам усіх пажараў з'яўляецца неасцярожнасць пры курэнні. Найчасцей віноўнікамі і ахвярамі агню ў такіх выпадках становяцца грамадзяне, якія злоўжываюць спіртным. Як вядома, людзі ў стане алкагольнага ап'янення цалкам або часткова губляюць кантроль над сваімі дзеяннямі і учынкамі. Нярэдка, падвышаны чалавек кідае дзе трапляе непатушаныя недакуркі, кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай і зусім не думае пра наступствы. У большасці выпадкаў гэтая катэгорыя грамадзян разам са сваёй бяспекай ставіць пад пагрозу жыццё сваіх блізкіх, а таксама людзей, якія пражываюць па суседстве. Практычна штодня ў зводках МНС фігуруюць падобныя здарэнні.8 лістапада 2019 года у 09-12 адсуседзяў паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў в.Бароўка Лепельскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне ў пад'ездзе і аднапакаёвай кватэры, размешчанай на першым паверсе пяціпавярховага дома. У ёй пражываў 67-гадовы пенсіянер. Увечары напярэдадні пажару суседзі бачылі яго з жанчынай, якія ішлі дадому з крамы са спіртнымі напоямі. Работнікамі МНС у пакоі на падлозе былі знойдзены загінулыя гаспадар кватэры і жанчына, якая была ў яго ў госцях54-гадовая мясцовая жыхарка. З з вышэйшых паверхаў з выкарыстаннем аўталестніцы ратавальнікамі эвакуіраваныа 4чалавекі, у тым ліку 1 дзіця. У выніку пажару ў кватэры задымлены сцены, столь, у жылым пакоі пашкоджаны падлога, канапа і маёмасць. Папярэдняй прычынай пажару стала неабачліваеобрашэнне з агнём пры курэнні.
24 лістапада 2019 года у 00-30 паступіла паведамленне аб пажары у кватэры па вул.Чаpняхоўскага у аг.Круляўшчына Докшыцкага раёна. Па прыбыцціі да месца выкліку назіралася частковае гаpенне даху 6-кватэрнага дома, а таксама гаpенне ў кватэры №1. У аднапакаёвай кватэры пражываў кваpтыpас'ёмшчык 1958 г.н. Са слоў суседзяў, мужчына хаpактарызаваўся адмоўна, якзлоўжываў спіртнымі напоямі, на ўліку не стаяў. Работнікі МНС выявілі труп пенсіянера ў пакоі пад канапай. У выніку пажару ў доме часткова пашкоджаны дах, у кватэры пашкоджаны столевыя перакрыцці, сцены і маёмасць, суседнія кватэры не пашкоджаны. Меркаванай прычынай пажару таксама стала неабачлівае абыходжанне з агнём пры паленні.
МНС напамінае: неабачлівасць пры паленні – адна з асноўных прычын пажараў. Не падвяргайце сябе і навакольных вас людзей небяспецы, пры ўзнікненні пажару або іншай небяспечнай сітуацыі тэлефанаваць па нумары 101 або 112.
Інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАНС А.І.Берастень