Супрацоўнікі органаў пракуратуры Віцебшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

Работники органов прокуратуры Витебщины приняли участие в республиканской акции «Дай лесу новае жыццё»

Супрацоўнікі органаў пракуратуры Віцебшчыны традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Кампанія абвешчана з 11 па 31 кастрычніка і прысвечана Году добраўпарадкавання.

Больш за два дзясяткі работнікаў пракуратуры на чале з пракурорам Віцебскай вобласці Андрэем Скуратам зрабілі свой уклад у аднаўленне прыроднага багацця краіны на тэрыторыі Задзвінскага лясніцтва Бешанковіцкага лясгаса.

Дырэктар лясгаса Мікалай Серабро цёпла вітаў гасцей, выказаўшы падзяку за іх працу і падтрымку ў справе аднаўлення лясоў. Як не раз падкрэслівалі ўдзельнікі акцыі, гэта мерапрыемства нагадвае аб важнасці захавання навакольнага асяроддзя для будучых пакаленняў. Кожнае пасаджанае дрэва – гэта спадчына, да якой неабходна ставіцца беражліва.

Ляснічы Задзвінскага лясніцтва Бешанковіцкага лясгаса Уладзімір Аглушэвіч падзяліўся гісторыямі працоўных будняў: расказаў пра тэхналогіі высадкі саджанцаў і догляду за лесам, правёў неабходны інструктаж. Узброіўшыся мячамі Калесава і саджанцамі сасны аднагадовай, па прыкладзе Мікалая Серабра, які прадэманстраваў, як правільна кіравацца з абсталяваннем, прыступілі да працы.

«Лес – гэта наша нацыянальны здабытак, мы нясем адказнасць за яго захаванне і прымнажэнне. Кожны пасаджаны сёння саджанец – гэта ўклад у экалагічнае дабрабыт нашага раёна, гэта чыстае паветра для нашых дзяцей і ўнукаў», – адзначыў пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч. Яго калегі, пракурор Ушацкага раёна Наталля Аводнева і пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт, рады гэтай выдатнай традыцыі. Яны ўдзельнічаюць у акцыі штогод і суседзям рады дапамагчы. Бо лес – гэта жыццё, гэта наша будучыня.

Вырошчваць яго – занятак не з хуткіх. Дзесяцігоддзі пройдуць, перш чым саджанцы стануць дрэвамі, іх ацэняць будучыя пакаленні.

"Зара"