Раённую Дошку Ганару ўрачыста абнавілі ў Бешанковічах
Традыцыйна напярэдадні 1 Мая ў Бешанковічах урачыста абнавілі раённую Дошку Гонару. На ёй размясціліся партрэты лепшых з лепшых працаўнікоў — людзей, прадпрыемстваў і арганізацый, якія дабіліся ў 2024 годзе высокіх вынікаў у працы, унеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.
Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Унуковіч, старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў раёна, моладзь.
З цёплымі словамі віншаванняў да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнулася кіраўніца раёна Галіна Унуковіч: «Змяняюцца гады, пакаленні, а ў прыярытэце быў і застаецца чалавек працы. Таму сёння вельмі хочацца выказаць словы падзякі ўсім людзям, якія сваёй працай робяць рэгіён прыгажэйшым, паспяховейшым, а наша жыццё камфортнейшым. На Дошку Гонару занесены імёны 20 жыхароў Бешанковіччыны – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Усе яны – сапраўдны гонар нашага прыдзвінскага краю, нашай беларускай зямлі, якая захоўвае і перадае з пакалення ў пакаленне ўнікальны код таленту і працавітасці».
Занясенне на раённую Дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту раёна, вобласці, краіны, што служыць стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучыні.
Ведаеце, хто яны, нашы зоркі раённага маштабу, хто ўкладвае ў сваю працу вопыт і праПрадпрыемства выпускае больш за 60 найменняў катлоў і поўны асартымент дадатковага кацельнага абсталявання. У 2024 годзе на 15% перавышана заданне па вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі, выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 106,4% да ўзроўню мінулага года, рэнтабельнасць продажаў – 11,4%. У 2024 годзе завершана будаўніцтва вытворчага цэха, прадстаўлена новая перспектыўная распрацоўка завода – пеллетны кацёл з магчымасцю як механізаванай, так і ручной загрузкі паліва. «Белкатламаш» у ліку 7 прадпрыемстваў краіны прызнаны пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года – 2024» у намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці».
— Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сушэва-Агра».
Гаспадарка мае агульную плошчу сельскагаспадарчых угоддзяў амаль 6 тысяч гектараў, з іх пад ворныя зямлі апрацавана больш за 3 з паловай тысячы. «Сушэва-Агра» ўжо два гады запар займае першае месца ў раёне па вытворчасці малака. Валавы надой малака ў 202
За 2024 год раёнам газазабеспячэння выканана асноўная задача — бесперабойнае, безаварыйнае газазабеспячэнне спажыўцоў раёна. У 2024 годзе працягнута работа па навядзенні парадку на эксплуатаваных аб'ектах, па выкананні плана тэхнічнага пераўзбраення і павышэння якасці абслугоўвання сістэм газазабеспячэння. Паказчык па рэ
— Цэнтральная аптэка №21 Бешанковіцкага раёна другой катэгорыі Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя».
Сетка «Фармацыі» аб'ядноўвае ў нашым раёне 7 аптэк. У 2024 годзе аб'ём рэалізацыі тавараў і паслуг склаў 3,29 мільёна рублёў, тэмп росту дасягнуў 118,5% да ўзроўню мінулага года. Прыбытак ад рэалізацыі склаў амаль 17 тысяч рублёў, рэнтабельнасць продажаў – 0,5%. На мадэрнізацыю будынка, абнаўленне абсталявання ў мінулым годзе затрачана парадку аднаго мільёна рублёў – цяпер Цэнтральная аптэка адпавядае ўсім наЗа 2024 год праведзены значныя работы па развіцці і мадэрнізацыі сетак электрасувязі. Валаконна-аптычнымі лініямі ахоплены ўсе вуліцы гарпасёлка Бешанковічы, пабудавана сетка «Джыпон» у аграгарадку Астроўна. Працягласць валаконна-аптычных ліній складае больш за 450 кіламетраў. Агульная колькасць абанентаў тэлефоннай сувязі складае 7080, з іх падключаных па тэхналогіі IMS 6687. Колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA складае 5952, высакахуткаснага інтэрнэту byfly – 5234. Устаноўлена 682 камеры паслугі Відэакантроль у юрыдычных і фізічных асоб.
— Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў».
У 2024 годзе навучэнцы і калектывы школы прынялі ўдзел у анлайн і афлайн фестывалях і конкурсах, заваявалі 64 дыпломы: 44 – у міжнародных, 7 – у рэспубліканскіх, 13 – у абласных, 3 – у раённых. У 2024 годзе школу скончылі 28 выпускнікоў, 4 навучэнцы (14%) паступілі ў сярэднія спецыяльныя адукацыйныя ўстановы мастацкага профілю. Па выніках працы за 2024 год Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў стала лаўрэатам абласной прэміі за лепшыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшая дзіцячая школа мастацтваў».
Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку Ганару ўручаны іх кіраўнікам – Юрыю Уладзіміравічу Аксёнаву, Івану Іванавічу Іванову, Віталію Уладзіміравічу Мацвееву, Наталлі Мікалаеўне Задоры, Арцёму Аляксандравічу Самсонаву, Алене Аляксееўне Ядрэўскай.
За добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, высокія вытворчыя паказчыкі па выніках працы за 2024 год на раённую Дошку Ганару занесены імёны двух дзясяткаў лепшых працаўнікоў Бешанковіцкага раёна.
У намінацыі «Найлепшы работнік галіны сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яго галін, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, лясной гаспадаркі» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Ганару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца:
Віктару Пятровічу Бердніку, трактарысту-машыністу закрытага акцыянернага таварыства «АСБ-Агра Новатар»,
Сяргею Уладзіміравічу Бутанову, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Вядзерава»,
Людміле Іванаўне Ермаленка, аператару машыннага даення сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Вядзерава»,
Вячаславу Віктаравічу Краско, участковаму механіку камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Бешанковіцкае ПМС»,
Сяргею Алегавічу Карэню, трактарысту па падрыхтоўцы лесасек, трэлёўцы і вывазцы лесу шостага разраду Верхаўскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Бешанковіцкі лесгас»,
Алегу Міхайлавічу Марціновічу, трактарысту-машыністу камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПалітаддзелецАгра»,
Марыне Пятроўне Кралька, аператару жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм вытворчага ўчастка «Сакарова» закрытага акцыянернага таварыства «Віцебскаграпрадукт».
У намінацыі «Найлепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Ганару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца
Віктару Васільевічу Аскера, кіроўцу аўтамабіля 5 разраду Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства,
Кацярыне Фёдараўне Міронавай, прадаўцу 6 разраду магазіна «Кулінарыя» аддзела грамадскага харчавання г.п.Бешанковічы Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.
У намінацыі «Найлепшы работнік жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, паліўна-энергетычнага комплексу, сферы бытавога абслугоўвання» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Ганару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца
Аляксею Валер'евічу Ермаку, электрагазазваршчыку вода-каналізацыйнага ўчастка № 2 «Бешанковіцкі раён» філіяла «Лепельводаканал» Віцебскага абласнога камунальнага унітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблвадаканал»,
Фёдару Васільевічу Каралёву, машыністу аўтагрэйдара філіяла «Бешанковіцкае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 110» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд»,
Фёдору Васільевічу Кузьменку, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік»,
Васілю Апанасавічу Сцепанцу, аператару кацельні унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік».
У намінацыі «Лепшы работнік у сферы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаюцца Марыне Мікалаеўне Курмель, выхавацелю дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 6 г.п.Бешанковічы».
У намінацыі «Найлепшы работнік у сферы культуры і сродкаў масавай інфармацыі» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца Андрэю Мікалаевічу Пышнаму, настаўніку дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў».
У намінацыі «Найлепшы работнік у сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца Наталлі Фёдараўне Валадзько, інспектару па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».
В намінацыі «Найлепшы работнік у сферы аховы здароўя і фармацэўтычнай сферы» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца Вользе Юр'еўне Яўсеенка, урачу-стаматолагу-хірургу (загадчыку) стаматалагічным аддзяленнем установы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца».
У намінацыі «Найлепшы работнік у сферы паслуг» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца Рыме Юр'еўне Аўчыннікавай, спецыялісту па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі № 1 г.п.Бешанковічы участку паштовай сувязі Бешанковічы Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».
У намінацыі «Найлепшы работнік сацыяльнай сферы» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаецца Ганне Гагікаўне Манукян, начальніку аддзела па ўліку маёмасці дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна».
У намінацыі «Найлепшы навучэнец устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна» пасведчанне аб занясенні на раённую Дошку Гонару і грашовая прэмія ў памеры 7 базавых велічынь уручаюцца Марыі Аляксандраўне Петуховай, навучэнцы 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы імя І.І.Строчкі».
Вялікае пачынаецца з малога, гэтак жа, як і любоў да вялікай Радзімы пачынаецца з любові да месца, дзе мы нарадзіліся. Нашы землякі паказваюць гэта справай, а не словам, слаўна і сумленна працуючы на дабро роднага боку. Гэтыя людзі, якія любяць сваю працу, умеюць працаваць і дасягаюць высокіх вынікаў. Людзі з моцным характарам, вялікай працавітасцю, актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Людзі, якімі мы ганарымся і на якіх роўняемся.
Землякі, ваш неўтаймаваны, сумленны праца – прыклад майстэрства і натхнення! Вашы імёны назаўжды ўпісаны ў самыя яркія старонкі гісторыі гарадскога пасёлка, раёна, вобласці і краіны.
Віншуем вас з заслужанымі ўзнагародамі і з надыходзячымі святамі працы і 80-годдзем Вялікай Перамогі!