Раённы квіз «Жаночыя імёны на карце Беларусі» сабраў шэсць каманд рэгіёна, каб праверыць свае веды гісторыі, логіку і інтуіцыю

Районный квиз «Женские имена на карте Беларуси» собрал шесть команд региона, чтобы проверить свои знания истории, логику и интуицию

24 чэрвеня 2026

Раённы квіз «Жаночыя імёны на карце Беларусі» сабраў шэсць каманд рэгіёна, каб праверыць свае веды гісторыі, логіку і інтуіцыю

Мерапрыемства прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Яно прайшло ў рамках рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва.

За званне самых разумных змагаліся каманды Бешанковіцкага лясгаса, РАНС, ТЦСАН, раённага выканаўчага камітэта, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і аддзел па адукацыі райвыканкама. 

Інтэлектуальная бітва складалася з некалькіх няпростых раўндаў. Гульцам трэба было аддзяліць праўду ад вымыслу, які тычыцца вядомых жанчын-беларусак, шукаць неачэвідныя сувязі, спалучаць веды гісторыі з сучаснымі медыятэхналогіямі і многае іншае.

Пераможцам квіза стала каманда, якая прадстаўляла раённы выканаўчы камітэт. 
 
«Гэта не проста квіз, а сапраўднае інтэлектуальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці нашай краіны, - адзначыла Юлія Полазава, першы сакратар РК ГА «БРСМ» (менавіта райкам выступіў арганізатарам мерапрыемства). – «Жаночыя імёны на карце Беларусі» - гэта магчымасць успомніць і адкрыць нанова імёны жанчын, якія змянялі ход гісторыі, развівалі навуку, культуру, спорт, адукацыю і натхняюць нас сёння».

"Зара"