Раённы суботнік абвешчаны на Бешанковіччыне
25 ліпеня 2025
Раённы суботнік абвешчаны на Бешанковіччыне
Адпаведнае распараджэнне прынята райвыканкамам 23 ліпеня 2025 №190р. Суботнік пройдзе на добраахвотнай аснове з мэтай навядзення парадку на патэнцыйна небяспечных аб'ектах для непаўналетніх Бешанковіцкага раёна і замацаваных тэрыторыях, размешчаных на землях агульнага карыстання горпасёлка і сельскіх населеных пунктаў.
Унесці свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне роднага краю можа і кожны жыхар Бешанковіччыны. Напрыклад, заняцца навядзеннем парадку на сваіх участках. Землякі, далучайцеся да раённага суботніка! Зробім наш край яшчэ прыгажэйшым!
"Зара"