Разбуральныя наступствы рэўнасці
Бытавыя сваркі, якія даходзяць да пагроз забойствам, не павінны заставацца без рэакцыі з боку навакольных і дзяржавы. Гэта тая мяжа, калі мэтазгодна ўмяшацца і прадухіліць, магчыма, здзяйсненне больш цяжкага злачынства.
Прычыны здзяйснення дадзенай катэгорыі злачынстваў могуць быць розныя, але галоўнай і асноўнай з'яўляецца рэўнасць, спадарожнічае здзяйсненню злачынстваў, як правіла, алкаголь.
Так, напрыклад, у студзені 2019 г. да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам прыцягнуты 68-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна С., які на фоне рэўнасці перыядычна ладзіў скандалы сваёй сужыцельцы і іншым жыхарам вёскі. У той няшчасны дзень С. убачыў суседа Л., які праязджаў міма яго дома на веласіпедзе, узяў сякеру і пабег за ім, абвінавачваючы ў сувязі з сужыцелькай і крычачы пра тое, што заб'е. Грамадзянін Л. пагрозу ўспрыняў рэальна і, асцерагаючыся за сваё жыццё і абараняючыся веласіпедам, змог уцячы дадому, адкуль выклікаў міліцыю. Пры разглядзе крымінальнай справы ў судовым пасяджэнні С. не раскаяўся, і віну сваю не прызнаў, сцвярджаючы, што падстаў асцерагацца ажыццяўлення пагрозы ў Л. не было, хацеў проста яго напалохаць.
Разам з тым, крымінальная адказнасць за пагрозу забойствам надыходзіць у тым выпадку, калі маюцца дастатковыя падставы асцерагацца яе ажыццяўлення. Так, напрыклад, калі пры падобных пагрозах у руках таго, хто іх вымаўляе, маецца нож, малаток, сякера і таму падобнае, а таксама самі дзеянні могуць сведчыць аб тым, што пагроза можа быць рэалізавана, то ў дзеяннях дадзенай асобы маецца склад злачынства. Не мае значэння, ці мела намер дадзеная асоба сапраўды выканаць сваю пагрозу.
Суд пагадзіўся з меркаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы і прызнаў С. вінаватым у вышэйзгаданым злачынстве. Прысуд уступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа А.Л. Кабачэўская