Рэалізацыя права грамадзян на зварот – на асаблівым кантролі КДК

Права грамадзян на зварот з'яўляецца адным з асноўных канстытуцыйных правоў, дадзенае пытанне знаходзіцца ў Камітэце дзяржкантролю на асаблівым кантролі.

Заканадаўствам вызначана, што права на зварот можа быць рэалізавана грамадзянінам шляхам падачы вуснага, пісьмовага або электроннага звароту, а таксама шляхам унясення звароту ў кнігу заўваг і прапаноў арганізацыі.

Пры гэтым апошні спосаб не менш папулярны ў грамадзян, чым іншыя, паколькі кніга заўваг і прапаноў з'яўляецца дзейсным інструментам, які дазваляе забяспечыць абарону сваіх правоў.

У бягучым годзе Камітэтам вобласці неаднаразова выяўляліся парушэнні пры рабоце з кнігай заўваг і прапаноў. Напрыклад, да кіраўніка аднаго з кафэ г. Віцебска прыменена прафілактычная мера ўздзеяння ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у сувязі з невыдачай кнігі па першым патрабаванні наведвальніка.

Варта звярнуць увагу, што кніга заўваг і прапаноў павінна весціся не ва ўсіх арганізацыях, а толькі ў тых, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі, іх адасобленых падраздзяленнях, а таксама ў месцах рэалізацыі імі тавараў, выканання работ, аказання паслуг.

На сённяшні дзень вельмі зручна набываць тавары на розных маркет-плейсах у сетцы інтэрнэт, калі спажыўцу прыходзіць тавар у пункт выдачы заказаў. Пры гэтым заканадаўства, якое рэгламентуе парадак выдачы, вядзення і захоўвання кнігі, не абавязвае суб'ектаў мець яе ў пунктах выдачы заказаў, якія, як правіла, з'яўляюцца толькі месцам, што прадастаўляецца арганізатарам, і не належаць яму, для перадачы набытага кліентам тавару.

Напрыклад, у Камітэт звярнуўся грамадзянін са скаргай аб тым, што яго зварот, унесены ў кнігу заўваг і прапаноў у пункце выдачы заказаў аднаго з буйных інтэрнэт-крам, разгледжаны не своечасова і прасіў прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Аднак пункт выдачы заказаў не з'яўляецца гандлёвым аб'ектам або месцам рэалізацыі тавараў, у сувязі з чым падстаў для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці не мелася. У падобных сітуацыях для абароны сваіх правоў грамадзянам варта звяртацца непасрэдна ў арганізацыю.