Рэалізацыю плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага пастановай Саўміна, разглядаюць на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама

Реализацию плана развития отдельных регионов, утвержденного постановлением Совмина, рассматривают на заседании Витебского облисполкома

29 жніўня 2025

Рэалізацыю плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага пастановай Саўміна, разглядаюць на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама

На пасяджэнні аблвыканкама разглядаецца пытанне «Аб рэалізацыі плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

У цэнтры ўвага – некалькі раёнаў Віцебшчыны. 

– Пытанне дастаткова праблематычнае і адносіцца ў асноўным да раёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця – Гарадоцкаму, Шумілінскаму, Сенненскаму, Шаркаўшчынскаму, Ушацкаму і Лёзненскаму. У мэтах зніжэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і была прынята пастанова ўрада, якая дазваляла гэтым раёнам у бягучай пяцігодцы палепшыць паказчыкі ў адносінах да сярэднерэспубліканскага ўзроўню, – нагадаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – У Сенненскім і Гарадоцкім раёнах – па ўзроўні заработнай платы, выручкі, колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва; у Лёзненскім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім – па росце заработнай платы і выручкі; ва Ушацкім – па ўзроўні заработнай платы. Планам развіцця асобных рэгіёнаў прадугледжвалася рэалізацыя 85 праектаў, з якіх з 2020 года рэалізавана менш за палову.

Як вынік, канстатаваў кіраўнік паўночнага рэгіёну, у цяперашні час усе тры даведзеныя пастановай паказчыкі не выкананы ні адным з названых раёнаў.

Якія перспектывы, стратэгія далейшага развіцця рэгіёнаў як з пункту гледжання старшынь райвыканкамаў, так і кіраўніцтва аблвыканкама, абмяркоўваецца на пасяджэнні аблвыканкама.

vitebsk-region.gov.by