Рэалізуем сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння правільна

Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза
«Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі
і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) (далей – ТР) устанаўлівае абавязковыя для прымянення і выканання на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку Рэспублікі Беларусь патрабаванні да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (далей – прадукцыя), а таксама патрабаванні
да маркіроўкі гэтых сродкаў для забеспячэння іх свабоднага перамяшчэння
на тэрыторыях гэтых дзяржаў.

Згодна з пунктам 88 ТР на прадукцыю павінна наносіцца маркіроўка, якая змяшчае інфармацыю аб найменні, тыпе (відзе), марцы, мадэлі, прызначэнні, асноўных тэхнічных параметрах і характарыстыках, таварны знак і (або) найменні вытворцы, а таксама аб краіне-вытворцы.

Такая маркіроўка павінна быць нанесена на рускай і (або) беларускай мове. Калі маркіроўку немагчыма нанесці непасрэдна на прадукцыю, то маркіроўка павінна быць нанесена на ўпакоўку і ўнесена ў тэхнічную дакументацыю (пашпарт, кіраўніцтва па эксплуатацыі і да т.п.), якая пастаўляецца з прадукцыяй.

Прадукцыя, указаная ў дадатку да ТР, падлягае абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці патрабаванням гэтага рэгламенту ў форме сертыфікацыі або дэкларавання (формы

(пацверджанні таксама пазначаны ў дадатку да ТР).

Пацвярджэнне працэдур абавязковай ацэнкі адпаведнасці і наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці прадукцыі пры яе продажы ажыццяўляецца адным са спосабаў*:

наяўнасцю на прадукцыі і (або) на яе спажывецкай упакоўцы маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза «» або «» (далей – знак ЕАС), сапраўднымі сертыфікатамі адпаведнасці або дэкларацыямі аб адпаведнасці, або іх электроннымі формамі, заверыфікаванымі электронным лічбавым подпісам, або іх копіямі, заверыфікаванымі пастаўшчыкамі (вытворцамі) прадукцыі, або ксеракопіямі, выкананымі з іх сапраўдных асобнікаў;

наяўнасцю на прадукцыі і (або) на яе спажывецкай упакоўцы маркіроўкі адзіным знакам ЕАС, указаннем у суправаджальных дакументах, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) прадукцыі, рэгістрацыйных нумароў сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый
аб адпаведнасці ў адзіным рэестры
 выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці
і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці, дат рэгістрацыі
і спынення дзеяння (тэрмінаў дзеяння) гэтых дакументаў
з прадастаўленнем магчымасці спажыўцу па яго просьбе ўпэўніцца ў наяўнасці інфармацыі аб гэтых дакументах у адзіным рэестры выдадзеных сертыфікатаў

адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці.

Згодна з пунктам 118 ТР знак ЕАС наносіцца на кожную адзінку прадукцыі і павінен быць выразнай і яснай выявай на працягу ўсяго тэрміну службы сродку забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, а таксама на тэхнічную дакументацыю і ўпакоўку.

Выпуск у зварот (рэалізацыя, прапанова да рэалізацыі) прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці патрабаванням ТР, а таксама прадукцыі з парушэннем патрабаванняў гэтага рэгламенту (у тым ліку без маркіроўкі
(не поўнай маркіроўкі) і (або) знака ЕАС)
у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24.7 і часткай 1 артыкула 24.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб адміністрацыйных правапарушэннях уцягнуць накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100% ад кошту прадукцыі, а на юрыдычную асобу – да 100% ад кошту прадукцыі.

Для выключэння парушэнняў норм заканадаўства пры продажы прадукцыі неабходна праводзіць яе ўваходны кантроль на наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыя,
у залежнасці ад формы пацвярджэння адпаведнасці), знакаЕАС
і неабходнай маркіроўкі шляхам зверкі суправаджальных дакументаў непасрэдна з прадукцыяй, зверкі статусу дакументаў аб ацэнцы
яе адпаведнасці з адзіным рэестрам выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці
і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт (
QR-код). Асаблівую ўвагу неабходна надаваць даце выраблення прадукцыі, так як яна
ў абавязковым парадку павінна адпавядаць перыяду тэрміну дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (выключэнне сертыфікацыі партыі прадукцыі).

Найменне прадукцыі і (або) вобласць яе прымянення з'яўляюцца асноўным крытэрыем аднясення прадукцыі да аб'екта тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017.

Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць
у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе:

г.п.Бешанковічы. вул.Урыцкага, 100, або па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.

                                               

 

 

Бешанковіцкі РАНС