Дзіця бярэ прыклад з Вас — бацькоў
Летам, з пачаткам канікул, Вашых дзяцей падсцерагае павышаная небяспека на дарогах, ля вадаёмаў, у лесе, на гульнявых пляцоўках, у садзе, у дварах.
Каб дзеці адпачылі, былі здаровымі і жывымі, трэба памятаць шэраг правіл і ўмоў пры арганізацыі адпачынку:
па
не пакідайце адкрытымі аконныя і балконныя рамы, нават пры наяўнасці маскітных сетак, якія маюць няўстойлівыя канструкцыі;
абмяжуйце і зрабіце падконтрольным зносіны дзіцяці ў інтэрнэце;
не дазваляйце дзіцяці размаўляць з незнаёмымі людзьмі;
патлумачце, што ён мае поўнае права сказаць «не» заўсёды і каму заўгодна, калі гэты «хтосьці» спрабуе прычыніць яму шкоду;
патлумачце дзецям, што ні пры якіх абставінах нельга садзіцца ў машыну з незнаёмымі людзьмі;
пераканайце дзіця, што незалежна ад таго, што адбылося, вы павінны ведаць пра здарэнне, ні ў якім разе не злуйцеся, заўсёды прымайце яго бок;
растлумачце, што некаторыя факты ніколі нельга трымаць у таямніцы, нават калі яны абяцалі захоўваць іх у сакрэце;
плаванне і гульні на вадзе акрамя задавальнення нясуць пагрозу жыццю і здароўю дзяцей:
калі дзіця ў вадзе, не спускайце з яго вачэй, не адцягвайцеся, часам хвіліна можа ператварыцца ў трагедыю;
каб не стаць ахвярай або вінаватым дарожна-транспартнага здарэння, навучыце дзяцей правілам дарожнага руху, навучыце іх быць вельмі ўважлівымі на дарозе і ў грамадскім транспарце;
звернеце ўвагу на магчымыя выпадкі ўзнікнення пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём:
дзіцячыя свавольствы, непатушаныя вогнішчы, падпал травы;
праяўляйце асцярожнасць і выконвайце ўсе патрабаванні бяспекі, знаходзячыся з дзецьмі на гульнявой або спартыўнай пляцоўцы, у паходзе;
вывучыце з дзецьмі правілы дарожнага руху, язды на веласіпедах, ролікавых каньках, скутэрах, мапедах, матацыклах;
не забывайце, што дзецям, не дасягнуўшым 14 гадоў, забаронена упраўляць веласіпедам на аўтамагістралях і прыраўнаваных да іх дарогах, а дзецям, не дасягнуўшым 16 гадоў, — скутэрам (мапедам, квадрацыклам);
познім вечарам і ноччу (з 23.00 да 6.00 гадзін мясцовага часу) дзецям і падлеткам заканадаўча забаронена з'яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых.
Памятайце!
Дзіця бярэ прыклад з Вас — бацькоў. Няхай Ваш прыклад вучыць дысцыплінаваным паводзінам дзіцяці на вуліцы і дома. Старайцеся зрабіць усё магчымае, каб засцерагчы дзяцей ад няшчасных выпадкаў.