💰 Аб парадку ажыццяўлення адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны яе аховы

Рэквізіты для адлічэнняў

⚠️ УВАГА!

Сродкі адлічэнняў у адпаведнасці з Указам неабходна накіроўваць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Міністэрства культуры:

BY73AKBB36309000000130000000

найменне банка ААТ «ААБ Беларусбанк»,
г. Мінск, вул. Дзяржынскага, 18,
код банка AKBB BY 2X, УНП 100618574

Сродкі, атрыманыя ад названых адлічэнняў, ідуць на рэалізацыю мер, накіраваных на правядзенне навукова-даследчых, праектных і рамонтна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, выяўленне і ўлік гісторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўленне іншых мерапрыемстваў па захаванні і прымнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны.

Падставы і памеры адлічэнняў

Парадак выканання суб'ектамі гаспадарання патрабаванняў аб выплаце абавязковых адлічэнняў у Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва рэгулююцца Палажэннем, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 527 «Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны».

Згодна з пунктам 7 Палажэння, юрыдычныя і (або) фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, робяць адлічэнні ў выпадках, калі яны ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы, шляхам:

  • стварэння дадатковых транспартных нагрузак;
  • прыўнясення функцый, не характэрных для гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці;
  • стварэння дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, не ўласцівых і не характэрных для дадзенай каштоўнасці.

Памеры адлічэнняў складаюць ад прыбытку, атрыманага ў выніку такой дзейнасці:

  • для юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ІП — 5 працэнтаў;
  • для замежных юрыдычных і фізічных асоб — 25 працэнтаў.

Звяртаем увагу, што ў мэтах выканання Указа неабходна кіравацца вызначэннем прыбытку, выкладзеным у пункце 3 Палажэння. Пад прыбыткам, з якога вылічаюцца адлічэнні, маецца на ўвазе даход, які застаецца ў распараджэнні суб'ектаў гаспадарання пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Што адносіцца да непасрэднага ўздзеяння

Да непасрэднага ўздзеяння, якое аказваецца прадпрымальніцкай дзейнасцю на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны яе аховы, адносіцца:

  • стварэнне дадатковых аб'ёмна-прасторавых збудаванняў, у тым ліку ўзвядзенне прыбудоў, уладкаванне і размяшчэнне нестацыянарных аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, сродкаў вонкавай рэкламы і іншых аб'ектаў на тэрыторыі каштоўнасці і (або) у зонах яе аховы;
  • стварэнне пляцовак для стаянак і пад'ездаў аўтамабільнага транспарту;
  • змяненне функцыянальнага выкарыстання (адсутнасць навуковага абгрунтавання змянення і (або) стварэнне дадатковага функцыянальнага прызначэння) гісторыка-культурнай каштоўнасці, памяшканняў у ёй, уладкаванне новых уваходных груп, ганкаў, брылёў, вентыляцыйных сістэм, знешніх кандыцыянераў, спадарожнікавых антэн, убудаваных банкаматаў;
  • пагаршэнне адметных асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці пры выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, санітарных і іншых патрабаванняў.

Парадак разліку і кантроль

У адпаведнасці з пунктам 13 Палажэння на Міністэрства культуры і структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ускладзена метадычнае, арганізацыйнае садзейнічанне і кантроль за своечасовасцю адлічэнняў і паўнатой выплаты кампенсацый.

База для разліку разгляданых адлічэнняў для суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць адначасова ў гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў іншых будынках (памяшканнях), якія не з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, разлічваецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Разлік названага даходу за справаздачны год ажыццяўляецца суб'ектамі гаспадарання самастойна ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўліковай палітыкай, прынятай дадзеным суб'ектам гаспадарання ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці».

Калі ажыццяўляўся раздзельны ўлік даходу:
Разлік выплаты адлічэнняў мэтазгодна рабіць ад часткі даходу арганізацыі, атрыманай непасрэдна на плошчы, займаемай у гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Калі раздзельны ўлік не ажыццяўляўся:
Разлік выплаты адлічэнняў мэтазгодна праводзіць прапарцыйна разлічанай частцы даходу, адпаведна плошчы, займаемай у гісторыка-культурнай каштоўнасці.