🗺️ Геаграфія

Агульныя звесткі

Бешанковіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.

Размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці і мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім, Сенненскім раёнамі. Знаходзіцца за 54 км ад г.Віцебска і за 210 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь - г. Мінска.

Агульная плошча складае 1 250 кв.км.

На тэрыторыі раёна 55 азёр, з іх самыя буйныя - Сарро, Бароўно, Белае, Астравенскае, Слабодскае, Гародна.

Найбуйнейшая рака - Заходняя Дзвіна і яе прытокі: Ула, Свечанка, Крывінка, Бярозка.

Лясы, пераважна сасновыя, яловыя і мяшаныя, займаюць 20% тэрыторыі раёна.

У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане раён падзелены на 7 сельскіх Саветаў, якія ўключаюць 239 населеных пунктаў.

Прырода і краявіды раёна

Краявіды Бешанковіцкага раёна 1
Краявіды Бешанковіцкага раёна 2
Краявіды Бешанковіцкага раёна 3
Краявіды Бешанковіцкага раёна 4