Геральдыка
Геральдыка
АПІСАННЕ ГЕРБА г.п. БЕШАНКОВІЧЫ
У сярэбраным полі іспанскага шчыта пяць блакітных хвалістых палос, на якіх чырвоная ладдзя з залатым грузам. На чырвоным ветразі герб "Ліс".
Асноўны элемент герба чырвоная ладдзя, на грузе якой залаты тавар, з распушчаным чырвоным ветразем. Форма ладдзі ўзята з родавога герба графаў Храптовічаў - Бутеневых (БСЭ, 1971 г., т. 3, с. 433), якія валодалі Бешанковічамі з 1783 года да пачатку XX стагоддзя. Бешанковічы размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, па якой праходзіў гандлёвы шлях "з варагаў у грэкі". У 17 стагоддзі ў Бешанковічах была пабудавана адна з найбуйнейшых прыстаняў на р. Заходняя Дзвіна. Адкуль адпраўляліся тавары па гандлёвым водным шляху ў Рыгу. Тавар на ладдзі сімвалізуе, што тавары не толькі адпраўляліся з гэтай прыстані, але і дастаўляліся па рацэ ў Бешанковічы, бо тут штогод праходзіў вядомы ва ўсёй Беларусі чатырохтыднёвы Бешанковіцкі кірмаш - першы пасля Зэльвенскага. Сюды з'язджаліся купцы з Прыдзвіння, Прыдняпроўя, іншых гарадоў і мястэчак, як Беларусі, так і Расіі і іншых замежных краін.
Раку Заходняя Дзвіна на гербе выяўляюць пяць блакітных хвалістых палос. Гэта водная артэрыя з'яўлялася асновай для развіцця эканомікі горада на працягу чатырох стагоддзяў. Акрамя гэтага, як лічаць даследчыкі тапанімікі, сваю назву Бешанковічы атрымалі ад слова "бешань" - моцнае цячэнне пасярэдзіне ракі. Колькасць хвалістых блакітных палос - пяць, сімвалізуе пяць поўных стагоддзяў з дня заснавання горада, якому ў бягучым годзе споўнілася 575 гадоў.
Герб "Ліс", намаляваны на чырвоным ветразі, з'яўляецца адным з асноўных элементаў родавога герба канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Іванавіча Сапегі, з імем якога звязана гісторыя г.п. Бешанковічы і раёна. Леў Сапега нарадзіўся на цяперашняй тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўПры вырабе выявы герба г.п.Бешанковічы, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы вырабляюцца, ад спосабу вырабу, маштабу выяў, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму, каляроваму або графічнаму, эталону. Выкарыстанне асобных элементаў герба г.п.Бешанковічы ў якасці складнікаў іншых выяў, кампазіцый і г.д. не дапускаецца.
Выраб герба г.п.Бешанковічы ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта. За прадастаўленне прадпрыемствам усіх відаў уласнасці, або прыватным асобам права тыражаваць герб г.п.Бешанковічы, а таксама яго выяву, можа быць устаноўлена адпаведная аплата.
5.Парадак прымянення герба.
Герб г.п.Бешанковічы размяшчаецца на будынку Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта або перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, у кабінеце старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта. На тэрыторыі г.п.Бешанковічы ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь таксама і герба г.п.Бешанковічы павінен быць зафіксаваны высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб гледач заўсёды бачыў яго злева, а герб г.п.Бешанковічы - справа.
Герб г.п.Бешанковічы выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.
Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам можа прадастаўляцца права на выкарыстанне герба г.п.Бешанковічы таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.
6. Адказнасць за непаважлівае стаўленне да герба.
Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам герба г.п.Бешанковічы як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.
АПІСАННЕ СЦЯГА г.п. БЕШАНКОВІЧЫ
У ніжняй частцы палотнішча па ўсёй даўжыні праходзяць блакітныя шырокія хвалістыя палосы, на якіх размешчана асноўнае гербавае выяўленне — ладдзя пад ветразем, зрушаная бліжэй да дрэўкавага боку.
ПАЛАЖЭННЕ АБ СЦЯГУ г. п. БЕШАНКОВІЧЫ
1.Статус сцяга.
Сцяг г.п.Бешанковічы з'яўляецца яго сімвалам нараўне з гербам г.п.Бешанковічы і валодае такім жа афіцыйным статусам. Сцяг г.п.Бешанковічы засноўваецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўносіцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
Дадзены сцяг з'яўляецца ўласнасцю Бешанковіцкага раёна, на якую ўсімі распараджальнымі правамі валодае Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт у асобе яго Старшыні.
2. Апісанне сцяга.
Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У ніжняй частцы палотнішча размешчаны тры хвалістыя палосы блакітнага колеру, на якіх злева знаходзіцца чырвоная ладдзя з залатым грузам. На чырвоным ветразі выяўлены герб «Ліс» — белая страла, перакрыжаваная двума белымі папярочынамі.
З. Эталон сцяга.
Эталон сцяга г.п.Бешанковічы існуе ў 2 экзэмплярах: - першы экзэмпляр эталона сцяга (каляровы і графічны) пастаянна захоўваецца ў Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце;
другі экзэмпляр эталона сцяга (каляровы і графічны) уносіцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
4. Тыражаванне сцяга.
Пры вырабе выявы сцяга г.п.Бешанковічы, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы вырабляюцца, ад спосабу вырабу, маштабу выяў, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму, каляроваму або графічнаму, эталону. Выкарыстанне асобных элементаў сцяга г.п.Бешанковічы ў якасці складнікаў іншых выяў, кампазіцый і г.д. не дапускаецца.
Выраб сцяга г.п.Бешанковічы ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта. За прадастаўленне прадпрыемствам усіх відаў уласнасці або прыватным асобам права тыражаваць сцяг г.п.Бешанковічы, а таксама яго выяву, можа быць устаноўлена адпаведная аплата.
5. Парадак прымянення сцяга.
Сцяг г.п.Бешанковічы размяшчаецца на будынку Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта або перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, у кабінеце старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта. На тэрыторыі г.п.Бешанковічы ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь таксама сцяга г.п.Бешанковічы павінен быць зафіксаваны высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб гледач заўсёды бачыў яго злева, а сцяг г.п.Бешанковічы - справа.
Сцяг г.п.Бешанковічы выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.
Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам можа прадастаўляцца права на выкарыстанне сцяга г.п.Бешанковічы таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.
6. Адказнасць за непаважлівае стаўленне да сцяга.
Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам сцяга г.п.Бешанковічы як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць ва ўстаноўленым законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.
ПАЛАЖЭННЕ АБ ГЕРБЕ г. п. УЛА
1. Статус герба.
Герб г. п. Ула з'яўляецца яго сімвалам і мае афіцыйны статус. Герб г. п. Ула засноўваецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўносіцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
Дадзены герб з'яўляецца ўласнасцю Бешанковіцкага раёна, на якую ўсімі распараджальнымі правамі валодае Улльскі пасялковы выканаўчы камітэт у асобе яго Старшыні.
2. Апісанне герба.
У чырвоным полі "барочнага" шчыта сярэбраны замак-крэпасць з трыма вежамі, у цэнтральнай залатыя ўязныя вароты.
З. Эталон герба.
Эталон герба г.п. Ула існуе ў 2-х экзэмплярах: - першы экзэмпляр эталона герба (каляровы і графічны) пастаянна захоўваецца ва Улльскім пасялковым выканаўчым камітэце;
другі экзэмпляр эталона герба (каляровы і графічны) уносіцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь.
4. Тыражаванне герба.
Пры вырабе выявы герба г.п. Улла, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы вырабляюцца, ад спосабу вырабу, маштабу выяў, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму, каляроваму або графічнаму, эталону. Выкарыстанне асобных элементаў герба г.п. Улла ў якасці складнікаў іншых выяў, кампазіцый і г.д. не дапускаецца.
Выраб герба г.п. Улла ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Ульскага пасялковага выканаўчага камітэта. За прадастаўленне прадпрыемствам усіх відаў уласнасці або прыватным асобам права тыражаваць герб г.п. Улла, а таксама яго выяву, можа быць устаноўлена адпаведная аплата.
5. Парадак прымянення герба.
Герб г.п. Улла размяшчаецца на будынку Ульскага пасялковага выканаўчага камітэта або перад ім, у зале пасяджэнняў пасялковага Савета дэпутатаў, у кабінеце старшыні Ульскага пасялковага выканаўчага камітэта. На тэрыторыі г.п. Улла ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі заканадаўчымі і нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь таксама і герба г.п. Улла павінен быць зафіксаваны высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб гледач заўсёды бачыў яго злева, а герб г.п. Улла - справа.
Герб г.п. Улла выкарыстоўваецца пры правядзенні пасялковых мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.
Ульскім пасялковым выканаўчым камітэтам можа прадастаўляцца права на выкарыстанне герба г.п. Улла таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.
6. Адказнасць за непаважлівае стаўленне да герба.
Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам герба г.п. Улла як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.