🌟 Знакамітыя людзі Прыдзвіння

Ураджэнцы раёна — гонар зямлі Бешанковіцкай

Бешанковіцкая зямля знакамітая сваімі людзьмі. У вёсцы Астроўна, у радавым замку, нарадзіўся дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Іванавіч Сапега (1557–1633 гг.), у пасёлку Ула — беларускі жывапісец Іван Фаміч Хруцкі (1810–1885 гг.), у г.п. Бешанковічы — мастак-графік Саламон Барысавіч Юдовін (1892–1954 гг.), у вёсцы Саннікі — гісторык, акадэмік АН БССР Цімафей Сазонавіч Гарбуноў (1904–1969 гг.), у вёсцы Селішча — мастак Анатоль Аляксеевіч Ткачонак (1922–1994 гг.).

У в. Слабада 16 верасня 1946 года нарадзіўся літаратурны дзеяч Законнікаў Сяргей Іванавіч. У в. Бабаедава 28 лютага 1925 года нарадзіўся жывапісец Іван Цімафеевіч Бабаедаў.

Героі Савецкага Саюза

Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 5 ураджэнцаў раёна:

  • Канстанцін Антонавіч Абазоўскі
  • Міхаіл Амосавіч Высогарэц
  • Леў Міхайлавіч Даватар
  • Іван Іванавіч Строчка
  • Міхаіл Мікалаевіч Ткачэнка

Героі Працы і Сацыялістычнай Працы

Званне Героя Працы прысвоена:

  • Букману Марку Барысавічу (1926)

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена:

  • Баранку Міхаілу Сцяпанавічу (1986)
  • Дзмітрычэнку Аляксандру Пятровічу (1966)
  • Панкевічу Канстанціну Рыгоравічу (1971)
  • Філіпенку Васілю Іванавічу