Рэгістрацыя геаграфічных указанняў павысіць імідж рэгіянальных брэндаў

29 жніўня гэтага года у сілу ўступаюць змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях».

Геаграфічнае ўказанне – гэта аб'ект інтэлектуальнай уласнасці, які ўяўляе сабой абазначэнне, што ідэнтыфікуе тавар як які паходзіць з тэрыторыі пэўнага геаграфічнага аб'екта, калі якасць, рэпутацыя або іншыя характарыстыкі тавару ў значнай ступені абумоўлены яго геаграфічным паходжаннем.

Прасцей кажучы, геаграфічнае ўказанне змяшчае назву населенага пункта або мясцовасці, якую можна выкарыстоўваць на тавары для стварэння ў спажыўцоў дакладнай асацыяцыі аб месцы вытворчасці тавару з яго асаблівымі ўласцівасцямі, якасцю, рэпутацыяй або іншымі характарыстыкамі.

У Рэспубліцы Беларусь у цяперашні час зарэгістравана ўсяго тры нацыянальныя геаграфічныя ўказанні: Мінеральная вада «МIНСКАЯ», Лідскі квас і Лідскае піва. 

З 29 жніўня 2020

г. спрошваюцца заканадаўча ўстаноўленыя патрабаванні да геаграфічных указанняў, канкрэтызуецца працэдура рэгістрацыі геаграфічнага ўказання, якуюажыццяўляе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (далей – НЦІУ), які з'яўляецца патэнтным органам Рэспублікі Беларусь.

Атрымаўшы права карыстання геаграфічным указаннем, беларускі вытворца не толькі пацвердзіць арыгінальнасць свайго тавару і яго якасць, але і паспрыяе фарміраванню станоўчага іміджу свайго рэгіёну, горада, вёскі і краіны ў цэлым. А калі ўлічыць той факт, што ў нашай дзяржаве для асобных тэрыторый уведзены бязвізавы рэжым для замежных грамадзян, то адкрываюцца дадатковыя інструменты для развіцця турыстычнага бізнэсу з далейшым прасоўваннем свайго рэгіянальнага брэнда, раскрыццём унікальнасці гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.

З поўнай упэўненасцю можна сказаць, што прадукцыя многіх беларускіх прадпрыемстваў вельмі запатрабавана на рынках іншых краін. Атрыманне права карыстання беларускімі геаграфічнымі указаннямі дазволіць айчынным вытворцам у наступным атрымаць рэгістрацыю ў іншых краінах, куды экспартуецца ўказаная прадукцыя.

Атрымаць неабходныя веды ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю,

азнаёміцца з працэдурамі нацыянальнай і міжнароднай рэгістрацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у т.л. геаграфічных указанняў, кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый любой формы ўласнасці могуць на навучальных курсах, арганізаваных у НЦІУ.

Акрамя таго, на старонках навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», заснавальнікамі якога з'яўляюцца  Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і НЦІУ, чытачы могуць азнаёміцца з публікацыямі айчынных і замежных вучоных і практыкаў па пытаннях развіцця нацыянальнага заканадаўства, міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, прававой абароны вынікаў творчай працы, увядзення аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот, іх камерцыялізацыі і ацэнкі.

З пералікам адукацыйных курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, а таксама інфармацыяй аб навукова-практычным часопісе «Інтэлектуальная уласнасць у Беларусі» можна азнаёміцца на афіцыйным сайце НЦІУ у сетцы Інтэрнэт па адрасе ncip.by< Звычайны 0 false false false RU X-NONE X-NONE