Рэйд з прадстаўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў
У рамках правядзення на тэрыторыі Віцебскай вобласці комплексу дадатковых мерапрыемстваў па ажыццяўленні кантролю за жылымі памяшканнямі, якія стаяць на ўліку ў аддзелах унутраных спраў, Бешанковіцкія ратавальнікі прынялі ўдзел у сумесным рэйдзе з прадстаўніком раённага аддзела ўнутраных спраў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі па Астроўенскаму сельскаму савету Бешанковіцкага раёна.
На жаль, некаторыя дамы выкарыстоўваюцца грамадзянамі як месцы збору антысацыяльнага элемента, а таксама асоб, якія стаяць на прафілактычных уліках у органах унутраных спраў. Тады такія памяшканні становяцца «Бомбай запаволенага дзеяння»: падчас распіцця спіртных напояў людзі мала задумваюцца пра бяспеку.
Падчас рэйдаў па такіх месцах разам з прадстаўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі вывучаўся супрацьпажарны стан не толькі жылых памяшканняў, але і надворных пабудоў, высвятлялі: ці законна гэтыя пабудовы ўзвялі, надавалі ўвагу стану ацяпляльных прыбораў.
Усяго падчас рэйда праверана больш за 15 домаўладанняў, праведзена інструктыўна-тлумачальная работа не толькі з домаўладальнікамі, але і з суседзямі, уручаны памяткі аб правілах навядзення парадку на прысядзібных тэрыторыях.