Рэкамендацыі па прафілактыцы траўматызму ў зімовы сезон на аб'ектах, прадпрыемствах і ва ўстановах усіх формаў уласнасці г.п. Бешанковічы і Бешанковіцкага раёна

Рекомендации по профилактики травматизма в зимний сезон на объектах, предприятиях и в учреждениях всех форм собственности г.п. Бешенковичи и Бешенковичского района

4 лютага 2026

Рэкамендацыі па прафілактыцы траўматызму ў зімовы сезон на аб'ектах, прадпрыемствах і ва ўстановах усіх форм уласнасці г.п. Бешанковічы і Бешанковіцкага раёна

Дзяржаўная ўстанова «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» у сувязі са складанымі і няўстойлівымі ўмовамі надвор'я, выпадзеннем ападкаў у асноўным у выглядзе снегу, паніжэннем тэмпературы атмасфернага паветра, што спрыяе ўтварэнню галалёду, у мэтах забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прафілактыкі траўматызму, а таксама з улікам паступаючых ва ўстанову зваротаў ад жыхароў раёна, з мэтай захавання здароўя насельніцтва прапануем Вам забяспечыць проціслізготнае пакрыццё на ўваходную групу і праход пасажыраў, наведвальнікаў, навучэнцаў да білетных кас, да гандлёвых кас, прылаўкаў і г.д., а таксама забяспечыць своечасовую ўборку (павялічыць частату).

Таксама напамінаем аб своечасовасці правядзення ачысткі праездаў і праходаў, тратуараў, пешаходных зон, прыступак, лесвіц, пандусаў ад снегу і лёду з правядзеннем супрацьгалалёдных мерапрыемстваў, у выпадку неабходнасці праводзіць работы па ачыстцы дахаў, карнізаў будынкаў і збудаванняў ад снегу і лёду з захаваннем патрабаванняў па ахове працы пры правядзенні названых відаў работ, у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі і правіламі, якія рэгламентуюць утрыманне тэрыторыі населеных пунктаў (Агульныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7; Санітарныя нормы і правілы «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі тэрыторый», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2023 г. № 22; Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2020 № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану»; Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (у рэд. пастаноў Саўміна ад 25.05.2018 N 398, ад 11.11.2024 N 824, ад 16.05.2025 N 267) ). 

З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь http://minzdrav.gov.by/ru/dlya-spetsialistov/normativno-pravovaya-baza/tekhnicheskie-normativnye-pra... і на афіцыйным нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь pravo.by https://pravo.by .

Рэкамендуем у зімовы час праводзіць супрацьгалалёдныя мерапрыемствы і расчыстку ад снегу тратуараў, пешаходных зон насупраць аб'ектаў. Рэкамендуем кіраўнікам аб'ектаў усіх форма