Рэкамендацыi па ўстаноўцы агароджаў прысядзібных участкаў

   Выкарыстанне бюджэтных сродкаў на рамонт, устаноўку агароджаў прысядзібных участкаў, прадастаўленых грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, не прадугледжана нарматыўнымі і прававымі актамі. 
   У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, уладальнік зямельнага ўчастка ажыццяўляе мерапрыемствы па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і ўтрыманні зямельнага ўчастка, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на участку, за ўласныя сродкі. 
   На падставе выкладзенага вышэй, рэкамендуем Вам прыняць меры па ўстаноўцы агароджаў Вашага зямельнага ўчастка за ўласныя сродкі. Для вырабу агароджы рэкамендуем выкарыстоўваць металапрофіль або металічны штакетнік. Патрабаванні да агароджы змяшчаюцца ў раздзеле 6.3 будаўнічых норм Рэспублікі Беларусь «Планіроўка і забудова населеных пунктаў» СН 3.01.03-2020, зацверджаных пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2020 г. № 94. Агароджы прысядзібнага ўчастка ўсталёўваюцца па геадэзічнай мяжы. З боку вуліцы агароджы прысядзібнага ўчастка павінны адпавядаць наступным патрабаванням: вышыня – не больш за 2 м, ступень святлапразрыстасці – ад 0 % да 100 %. 
   Паведамляем Вас, што агароджы неналежнага стану, устаноўленыя за бюджэтныя сродкі, будуць дэмантаваныя.
   Пераканаўча просім выканаць работы па ўстаноўцы агароджаў у 2023 годзе. У 2024 годзе ў г.п. Бешанковічы намечана правядзенне фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024». 
   Пры ўстаноўцы агароджаў просім яго каляровае рашэнне ўзгадняць з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.   

Начальнік аддзела архітэктуры і 
будаўніцтва, жыллёва-камунальнай
гаспадарка райвыканкама Г.В.Шалепіна