Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!»
Ох, Новы год! Увесь снежань мы знаходзімся ў стане перадчування цуду, чакаючы арыгінальныя падарункі, зарад станоўчых эмоцый і тую ўнікальную абстаноўку, якую зноў можна прачуць толькі праз год. У той жа час перадсвяточны перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку невыканання правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі – мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».
Акцыя будзе праходзіць у 3 этапы.
Першы пачынаецца з 12 па 16 снежня, работнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы з асобамі пажылога ўзросту на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Ратавальнікі прапануюць разнастайны фармат мерапрыемстваў на дадзеным этапе – тэматычныя конкурсы і віктарыны, інтэрактыўныя гутаркі, бяспройгрышныя латарэі, правядзенне тэатра-экспромту.
З 19 па 23 снежня падчас другогаэтапа работнiкi МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамi школ на базе агульнаадукацыйных устаноў, з бацькамi i iх дзецямi ў тых сем'ях, дзе дзецi знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу. У гэтыя днi да рабят прыйдзе пажарны Дзед Мароз i Снягура i разам са ратавальнiкамi правядуць вiктарыну «Хто хоча стаць генiем бяспекi?», гутаркi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi, тэматычныя конкурсы i вiктарыны, бяспройгрышныя латарэi, прадэманструюць вiдэафiльмi i вiдэаролiкi па тэматыцы АБЖ.
На трэцiм этапе з 26 па 30 снежня Дзед Мароз, Снягура, казачныя персанажы наведваюць месцы продажу пiратэхнiчных вырабаў, дзіцячыя установы аховы здароўя, лядовыя каткi i месцы з масавым знаходжаннем людзей. Падзiкаваннi ад ратавальнiкаў i заклік выконваць правілы пажарнай бяспекi прагучаць на навучальных пляцоўках МНС.
На працягу ўсёй акцыi тэматычныя паздраўленнi з Новым годам праз тэлефонную цi вiдэасувязь – «На сувязi з Вамі Дзед Мароз-ратавальнiк» разляцяцца ў розныя куткi раёна. Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыi, папоўнiць багаж ведаў у галiне бяспекi i правесцi час не толькi цiкава, але i з карысцю!