Рэспубліканская акцыя ў Бешанковічах

Республиканская акция в Бешенковичах

16 мая 2019

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных арганізавалі навучальную пляцоўку ў краме «Універмаг» г.п.Бешанковічы. Наведвальнікі крамы даведваліся пра самыя небяспечныя месцы ў доме, распавядалі як найбольш эфектыўна засцерагчы свае домаўладанні, а таксама ў рамках новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Правядзіце час з карысцю!» прапаноўвалі прайсці тэсціраванне. Самыя актыўныя удзельнікі атрымлівалі памятныя падарункі, а таксама пазітыўныя эмоцыі ад юных ратавальнікаў!