Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

З 8 па 11 лістапада 2022 года пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!» праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада. Арганізатарам акцыі выступіў Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павелічэння эфектыўнасці выкарыстання энергурэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці.

Круглыя сталы, навучальныя семінары (для спецыялістаў), адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны (для дзяцей і моладзі), міні-конкурсы (для падпісчыкаў у сацыяльных сетках), прамыя тэлефонныя лініі для адказаў на актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый, інтэрв'ю, прэс-туры на энергаэфектыўныя прадпрыемствы – гэтыя і іншыя мерапрыемствы Дэпартамента і яго тэрытарыяльных органаў нацэлены на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергазберажэння ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (http://energoeffekt.gov.by) у раздзеле «Папулярна пра энергазберажэнне / Карысныя парады», сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні – на афіцыйным YouTube-канале ведамства.

НІР
па матэрыялах сайта https://energoeffect.gov.by