Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Акцыя праводзіцца з мэтай рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што