Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян пройдзе 30 кастрычніка

Республиканский профсоюзный прием граждан пройдет 30 октября

23 кастрычніка 2025

Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян пройдзе 30 кастрычніка

30 кастрычніка 2025 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прыём грамадзян і прававое асветніцтва з удзелам прававых інспектараў працы і прадстаўнікоў органаў пракуратуры.

У рамках мерапрыемства ў Бешанковіцкім раёне прыём грамадзян правядзе галоўны прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Красоўскі Дзмітрый Аляксандравіч сумесна з прадстаўніком пракуратуры раёна.

Прыём адбудзецца ў Бешанковіцкім РПСУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» па адрасе:
г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 21.

Час правядзення: з 13.00 да 15.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: 8 (0212) 26 18 51.