Рэспубліканскі прафсаюзны прыём пройдзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці

Республиканский профсоюзный прием пройдет в организациях Витебской области

19 лістапада 2025

Рэспубліканскі прафсаюзны прыём пройдзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці

27 лістапада 2025 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці пройдзе Рэспубліканскі прыём грамадзян і прававое асветніцтва з удзелам прававых інспектараў працы і прадстаўнікоў органаў пракуратуры. 

У г.п.Бешанковічы прафсаюзны прыём з 12.00 ч. да 14.00 ч. 27 лістапада 2025 г. правядзе прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрыцкая Галіна Антонаўна з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна. 

месца правядзення: дзяржаўная ўстанова "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна" (вул.Камуністычная, 10, г.п.Бешанковічы)

Папярэдні запіс па тэлефоне 8 (0212) 26 18 51