Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Віцебскай вобласці

Республиканский субботник прошёл в Витебской области

14 красавіка 2025

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Вялікі рэпартаж Віцебскіх вестак.

Актывісты структурных падраздзяленняў Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку, дзе наводзілі парадак на прыдарожных тэрыторыях вуліц сваіх гарадоў і пасёлкаў, паркаў адпачынку і дваровых пляцоўках.

Працоўным дэсантам Ліберал-дэмакратаў Беларусі было сабрана каля 46 (сарака шасці) 200-літровых мяшкоў смецця, праведзена санітарная абрэзка дрэў і кустоў, пафарбаваны бардзюры, лаўкі і элементы вулічнага дэкору.

Ігар Цеплякоў: Наша партыя стараецца пастаянна праводзіць разнастайныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. Мы не хочам заставацца ўбаку і з разуменнем уносім свой пасільны, добраахвотны ўклад у добраўпарадкаванне нашых вуліц, двароў, прыбярэжных зон і паркаў, робячы іх чысцейшымі, утульнымі і прыгажэйшымі. Наша праца на карысць грамадства таксама з'яўляецца і станоўчым, бачным прыкладам для кожнага грамадзяніна нашай краіны і, што не мала важна, для нашага маладога падрастаючага пакалення! А ў год добраўпарадкавання - гэта асабліва атмасферна, жыццёва важна і больш чым актуальна!

Калектыў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, ІМПЗ Віцебскай вобласці, ІМПЗ Кастрычніцкага раёна Віцебска, аддзела па адукацыі і ўстаноў адукацыі пад кіраўніцтвам главы адміністрацыі Уладзіміра Белявіча ў рамках рэспубліканскага суботніка сёння наводзілі парадак у парку ім. Савецкай Арміі (Мазурына).

Рэспубліканскі суботнік аб'яднаў дубровенцаў ад малога да вялікага ў імкненні навесці парадак на роднай зямлі. Уборкай тэрыторыі, высечкай хмызняку, навядзеннем парадку на месцах воінскіх пахаванняў і тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый, займаюцца жыхары Дубровенскага раёна і сельскіх населеных пунктаў.

Пладатворна праходзіць суботнік у Талачынскім раёне. Па ўсім горадзе і ў сельскіх населеных пунктах наводзяць парадак – чысцяцца вуліцы, двары, аб'екты культурнага прызначэння, месцы воінскіх пахаванняў, тэрыторыі арганізацый і ўстаноў. Актыўную працу вядуць працоўныя калектывы, навучэнцы школ і жыхары горада.

Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама на рэспубліканскім суботніку працаваў на новым будаўнічым хірургічным корпусе абласной клінічнай бальніцы.

Шаркаўшчынскі раён далучыўся да рэспубліканскага суботніка. Работнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый працуюць на аб'ектах. Актыў райвыканкама сумесна з Іёдскім сельскім саветам, работнікамі арганізацый і ўстаноў, размешчаных на яго тэрыторыі, і навучэнскай моладдзю добраўпарадкуе аграгарадок Іёды.

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна працуе ў парку камсамольцаў над планаваннем тэрыторыі.

На мемарыяльным комплексе "Хадароўка" наводзяць парадак калектывы Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

У рамках рэспубліканскага суботніка на чале са старшынёй Сенненскага райвыканкама Алегам Макарэвічам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Міхаілам Вілюго, структурныя падраздзяленні райвыканкама добраўпарадкуюць тэрыторыю Парка 40-годдзя Перамогі.

Работнікі Верхнядзвінскага райвыканкама, упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і па сельскай гаспадарцы і харчаванні, фінансавага аддзела, праектнага бюро і ЦРБ наводзяць парадак у гарадскім скверы.

Калектыў адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска пад кіраўніцтвам главы адміністрацыі Аляксандра Сысоева разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў ААТ "Даламіт", ДУА "Дзіцячы сад №10", ДУА "Дзіцячы сад №19" наводзяць парадак у мікрараёне Руба.

Супрацоўнікі Цэнтра культуры «Віцебск» з энтузіязмам прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Правялі ўборку ў філіялах установы, добраўпарадкавалі прылеглыя тэрыторыі, а таксама прывялі ў парадак пахаванні калег. А ў парку імя Савецкай Арміі да супрацоўнікаў для навядзення чысціні далучыліся служачыя 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Дзенежныя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ №50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея. Музею прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў. Новы будынак праектуецца ў форме карты Беларусі.

vitebsk-region.gov.by