Рэйд на дарогах: з 14 па 20 мая ДАІ ў Бешанковіцкім раёне праверыць велікагрузы
15 мая 2026
Дзяржаўтаінспектары бяруць велікагрузы пад асаблівы кантроль.
З 14 па 20 мая на дарогах Бешанковіцкага раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства. У цэнтры ўвагі – перавозкі грузаў велікагрузнымі саставамі транспартных сродкаў.
На што звернуць увагу інспектары ДАІ?
▪️тэхнічны стан аўтамабіляў;
▪️надзейнасць мацавання грузаў;
▪️транспарт, які перавозіць небяспечныя і цяжкавазкія грузы.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць: занядбанне правілаў перавозкі грузаў можа прывесці да трагедыі на дарозе.