Рынга бяспекі
Камандная гульня «Кальцо бяспекі» прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" прайшла на базе ДУА «Яслі-сад №1 г.п.Бешанковічы»
На імпрэвізаваным рынгу сабраліся 2 каманды, якіх чакала 4 раунды: «Праўда ці хлусня?», «Гаспадынькі», «Загадкі» і «Чорны яшчык». Першыя тры раунды былі накіраваны на вызначэнне ўзроўню ведаў удзельнікаў спаборніцтваў. Вядома, усе пытанні, на якія камандам трэба было знайсці адказы, звязаны з тэмай бяспекі, і дзякуючы такой лёгкай форме ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ раз паўтарылі правілы, якіх неабходна прытрымлівацца заўсёды.
Апошні раунд гульні «Чорны яшчык» асабліва спадабаўся дзецям. Тут неабходна было навобмацак вызначыць рэчыва і яго здольнасць тушыць узгаранне.
Хочацца адзначыць, што свята атрымалася. Бацькі і дзеці разам успомнілі асноўныя правілы бяспекі. Зрабілі гэта весела і цікава. Па выніках мерапрыемства сем'і былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад РАНС.