Рынг бяспекі ў Бешанковічах

Сямейны конкурс «Рынг бяспекі», прысвечаны Міжнароднаму Дню сям'і і ў рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" прайшоў на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы»

Перад пачаткам мерапрыемства ратавальнікі расказалі пра сітуацыю з пажарамі, каторая складваецца на тэрыторыі вобласці і раёна. Таксама ратавальнікі нагадалі пра спосабы папярэджання няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей на вадаёмах, у лесе, пры гульні ў двары, у пустынных будынках. Не лішнім было напамін пра тое, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей адных дома, што трэба хаваць ад іх небяспечныя прадметы, не дазваляць самастойна карыстацца газавымі і электрапрыборамі, тлумачыць небяспеку свавольства з агнём.

Каб замацаваць атрыманыя веды, была арганізавана вінаўлякальная гульня для дзяцей і бацькоў пад назвай «Рынг бяспекі», у якой

Удзельнікаў чакалі 7 раўндаў: «Заўзятары наперад!», «Эрудыты», «Выратавальнікі», «Прыродныя з'явы», «Гаспадынькі», «Бліц-пытанне». Удзельнікі прымяралі баявое адзенне, паказвалі творчыя нумары і дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Хочацца адзначыць, што свята атрымалася!!! Бацькі і дзеці разам успомнілі асноўныя правілы бяспекі. Зрабілі гэта весела і цікава. Па выніках мерапрыемства сем'і былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад РАНС.