Рынг бяспекі ў Бешанковічах
Сямейны конкурс «Рынг бяспекі», прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" прайшоў на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы»
Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі. Сямейная гульня «Рынг бяспекі» дапамагла ратавальнікам паказаць дзецям і іх бацькам, што сумеснае баўленне часу можа стаць не толькі бяспечным, але і займальным!
Удзельнікаў чакалі 7 раундаў: «Эрудыты», «Ратавальнікі», «Прыродныя з'явы», «Гаспадынькі», «Бліц-пытанне», «Боўлінг» і «Маладыя ўсёзнайкі». Удзельнікі прымяралі баявое адзенне, паказвалі творчыя нумары і дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, і вядома ж, стараліся заваяваць сваімі ведамі памятныя падарункі ад МНС.
Хочацца адзначыць, што свята атрымалася!!! Бацькі і дзеці разам успомнілі асноўныя правілы бяспекі. Зрабілі гэта весела і цікава. Па выніках мерапрыемства сем'і былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад РАНС.