Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна накіравала землякам віншаванне са святам Вялікадня

 Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай канфесіі!
   Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрасення Хрыстова!
Вялікдзень аб'ядноўвае мільёны людзей, напаўняе сэрцы цеплынёй. Гэты сімвал дабра і міласэрнасці служыць крыніцай надзеі і духоўнай сілы, заклікае да высокіх ідэалаў, натхняе на добрыя справы. Велікодныя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме, напаўняюць яго радасцю і любоўю да бліжніх.
  Няхай вясеннія велікодныя дні сагрэюць вас верай, прынясуць у сем'і мір і згоду, а ў дамы соладзь, дапамогуць падняцца над мітуснёй і дробнымі рознагалоссямі, падораць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.
  Дарагія землякі, жадаем вам моцнага здароўя, невычарпальнай сілы духу, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднага краю! Святочнага настрою, міру, цяпла, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.