Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна накіравала землякам віншаванне са Святам працы

 Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
   Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Святам працы - 1 Мая!
Гэта свята вясны, захавання добрых традыцый салідарнасці і ўзаемадапамогі, надзеі на мір і дабрабыт. Свята, якое дае ўпэўненасць у сваіх сілах. Мірная праца – каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве, асаблівы здабытак нашага народа. Вялікі дзякуй вам, дарагія землякі, за тое, што будуеце сваё жыццё упартай і сумленнай працай. 
   Дзякуючы вашаму энтузіязму і адказнасці Бешанковіцкі раён працягвае развівацца, для нашых жыхароў ствараюцца камфортныя ўмовы пражывання, радуюць поспехі ў розных сферах дзейнасці. Асаблівыя словы падзякі ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця.
   Няхай у гэтыя святочныя дні нашы сэрцы напоўняцца вясновым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у сябе і блізкіх! Будучыня краіны залежыць толькі ад нас саміх, нашых прафесійных навыкаў і ведаў. Няхай усведамленне гэтага натхняе на новыя поспехі, а сумеснай дзейнасцю дапаможа роднаму краю стаць прыгажэйшым! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.