Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе прадстаўнікоў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, прадстаўнікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Без духоўнасці немагчыма жыццё любой чалавека і развіццё ўсёй краіны. Пасхальныя ўрачыстасці вяртаюць нас да шматвяковых традыцый, духоўнай і культурнай спадчыны хрысціянства, якія і сёння з'яўляюцца асновай адзінства нашага грамадства. Свята Уваскрасення Хрыстовага ўсяляе ўпэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці можна пераадолець сілай веры, праўды і добрымі справамі. Яно заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір у душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагаднымі і клапатлівымі.

Няхай вялікае светлае свята Уваскрасення Хрыстовага напоўніць вас чыстымі думкамі і прынясе пачуццё радасці і абнаўлення, натхненне на добрыя справы і новыя пачынанні, падорыць цяпло і добры настрой, умацуе духоўна-маральныя асновы. Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта. 

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.