Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў эканамічнай службы з прафесійным святам Днём эканаміста

Паважаныя работнікі і ветэраны эканамічных службаў раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
Эканамічная сфера вызначае ход усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Прадстаўнікі дадзенай службы вырашаюць ключавыя задачы нацыянальнай эканомікі, актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі прыярытэтных нацыянальных праектаў, накіраваных на развіццё эканомікі краіны.
Дарагія сябры, менавіта вы фарміруеце эканоміку нашага раёна, ад вас залежыць дабрабыт кожнага жыхара. Гэтая праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, асаблівых чалавечых якасцей цярпення, дакладнасці і скрупулёзнасці дзеянняў, сумленнасці, але і ўмення прымаць дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні, якія распрацоўваюць і рэалізуюць эканамічную палітыку.
Перакананы, вашы веды і вопыт, арганізаванасць і адказнасць і надалей будуць спрыяць развіццю эканамічнага патэнцыялу Бешанковіччыны. Жадаем вам моцнага здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх, новых магчымасцей для рэалізацыі жыццёвых планаў, новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў