Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём бібліятэк
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённай бібліятэчнай сістэмы!
Віншуем з прафесійным святам!
Вялікі дзякуй за высокую кваліфікацыю, ініцыятыўнасць, пастаянны пошук новых форм і метадаў працы, што шмат у чым спрыяе захаванню гуманітарнай спадчыны чалавецтва, уключэнню суайчыннікаў у скарбніцу сусветнай і нацыянальнай культуры, выхаванню патрыятызму сярод моладзі. Не адно пакаленне пазнаёмілася з цудоўным светам кніг, атрымала годную адукацыю. Ваша творчасць знаходзіць водгук у сэрцах людзей! Жадаем вам удзячных чытачоў!
Моцнага здароўя, міру і дабрабыту, невычарпальнай жыццёвай і творчай энергіі, натхнення, поспехаў і здзяйсненняў, руху да новых вяршынь прафесійнага майстэрства!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў