Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

 Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
   Гэты дзень сімвалізуе непарушнае братэрства і духоўную блізкасць, шчырую дружбу і ўзаемную падтрымку, неразрыўную блізкасць лёсаў і культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
   Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Сумесная праца, усебаковая падтрымка брацкіх народаў прадвызначаюць нашу ўпэўненасць у будучыні. Шмат зроблена на шляху інтэграцыі, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца гандаль, вядуцца работы па навуковых і інавацыйных праектах, працягваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. І ў Беларусі, і ў Расіі нашы грамадзяне маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднага працаўладкавання, перамяшчэння і выбару месца жыхарства. Гэтыя вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы ўжо сталі звыклымі для нас.
   Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай мацнее саюз двух брацкіх народаў, пабудаваны на ўзаемнай шчырай дружбе і даверы!

Галіна УНУКОВІЧ, 
старшыня райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.