Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэта свята мае асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга часу і будучага пакалення.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён звязваюць пагадненні аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты, агульныя духоўныя і культурныя каштоўнасці ўтвараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у творчай дзейнасці, здароўя, шчасця і дабрабыту!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў