Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў МНС з Днём выратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны МНС Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь!
На вас ускладзена сур'ёзная задача – папярэджваць і ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі. У вас на ўзбраенні тэхнічныя магчымасці і прафесіяналізм, здольнасць прадбачыць здарэнні і ў любы момант быць гатовымі прыйсці на дапамогу людзям.
Узаемнасць, аператыўнасць, уменне спачуваць – аснова прафесіі ратавальніка, дзе ўсе веды і навыкі адточваюцца праз рызыку. Прынцыповасць і смеласць кожнага з вас дапамаглі вашай службе заваяваць павагу і заслужаны аўтарытэт у грамадстве.
Вялікі дзякуй за адказнасць і працу! Асаблівыя словы падзякі
 ветэранам службы, якія сталі заснавальнікамі слаўных традыцый і выхавалі годных прыёмнікаў. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту ў сем'ях, сілы духу, надзейных таварышаў побач, поспехаў у вашай высакароднай справе і больш спакойных прафесійных будняў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў