Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў і гасцей з Днём меліяратара
Паважаныя меліяратары, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Меліярацыя адыгрывае важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці глебаў, забеспячэнні воднымі рэсурсамі і стварэнні спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі. Ваш прафесіяналізм, адданасць працы ствараюць аснову для падтрымання экалагічнага балансу ў рэгіёне, парадку на зямлі, спрыяюць рацыянальнаму выкарыстанню зямельнага фонду, павышэнню якасці жыцця, забеспячэнню харчовай бяспекі краіны.
Ваша праца заслугоўвае велізарнай удзячнасці і павагі. Асаблівыя словы падзякі – ветэранам-меліяратарам, якія стаялі ля вытокаў стварэння галіны, дзесяцігоддзямі аддавалі меліярацыі свой талент і душу, назапашвалі перадавы кіраўніцкі вопыт і распаўсюджвалі яго сярод моладзі, якая яшчэ на самым пачатку прафесійнага шляху і будзе па прыкладзе старэйшых калег працягваць летапіс роднай зямлі.
Дарагія сябры, жадаем вам невычарпальнага натхнення, энтузіязму і новых поспехаў у гэтай няпростай, але вельмі важнай справе. Няхай ваша энергія папаўняецца, а дасягненні заўсёды натхняюць іншых. Моцнага здароўя, бадзёрага духу,сямейнага дабрабыту вам і вашым родным!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў