Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе вернікаў каталіцкага веравызнання з Ражджаством Хрыстовым

Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання!
Шчыра віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Калядамі Хрыстовымі! Яны насычаюць жыццё негасімым святлом веры, адкрываюць душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, што і сёння дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве, выхоўваць падрастаючае пакаленне сапраўдных патрыётаў, паважаць сям'ю.
Праз тысячагоддзі гэтае вялікае свята нясе з сабой урачыстасць святла і надзеі, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і заклікае людзей да высакародных подзвігаў. Беражлівае захаванне сваіх традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаем усім, каб цяпло святой ночы падарыла ўзаемаразуменне з блізкімі, прынесла гармонію і любоў у сем'і. Няхай глыбокі сэнс вялікага свята спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням! Моцнага здароўя, міру і дабрабыту, шчасця і выканання жаданняў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў