Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў раёна з Міжнародным днём абароны дзяцей

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна — дарослыя і дзеці!
Віншуем усіх з яркім летнім святам — Міжнародным днём абароны дзяцей!
Самыя светлыя, чыстыя і лепшыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам — часам, калі свет вакол здаецца велізарным, неба — бязвоблачным, калі шчыра верыш у цуды і радуешся кожнаму новаму дню. Гэта добрае дзіцячае свята нагадвае нам, дарослым, пра тую велізарную адказнасць, якую мы нясем за юнае пакаленне. Няма нічога больш важнага ў жыцці, чым здароўе і шчасце нашых дзяцей.
Радуе, што дзеці нашага раёна маюць магчымасць рэалізаваць свае таленты ў вучобе, спорце і творчасці. Многія з іх, нягледзячы на дастаткова юны ўзрост, паспяхова прадстаўляюць раён на алімпіядах і конкурсах рознага ўзроўню.
У гэты першы летні дзень жадаем вам, дарагія дзеці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, вясёлых святаў, новых сяброў, шчасця, радасці і здароўя! Няхай вас заўсёды атачае ўвага і клопат, любоў і цяпло бацькоў.
Дарослым хочацца пажадаць гонару за сваіх дзяцей і ўнукаў, моцнага здароўя,любві і дабрабыту.
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў