Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона дзяржавы. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і шчаслівым грамадстве. Канстытуцыя стала надзейнай асновай для развіцця суверэннай Беларусі, сімвалам адзінства, згуртаванасці і згоды, сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян, пацвердзіла правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, рэлігіі.
На рэферэндуме 2022 года мы зрабілі свой наступны выбар у імя міру і стварэння, прагаласаваўшы за абноўленую Канстытуцыю, і сёння мы назіраем вынікі канстытуцыйных пераўтварэнняў. За гэтыя гады ў эканамічнай, сацыяльнай і грамадска-палітычнай сферах адбыліся станоўчыя змены, накіраваныя на павышэнне маральнага і духоўнага ўзроўню
насельніцтва.
Краіна ўпэўнена і дынамічна развіваецца. Наша задача — разам зрабіць усё магчымае для яе ўмацавання і працвітання, выхаваць маладое пакаленне ў духу любові і вернасці Радзіме. Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы дасць магчымасць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, стварыць умовы для годнага жыцця і самарэалізацыі кожнага жыхара.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў