Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам
16 лістапада 2025
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Любоў да роднай зямлі і павага да людзей, якія штодня працуюць на ёй, у стагоддзі высокіх тэхналогій застаюцца фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Дзякуючы вам сёння на стале ў кожнага з нас — хлеб і багаты кошык прадуктаў айчыннай вытворчасці. Гэта залог не толькі годнага ўзроўню жыцця беларусаў, але і незалежнасці нашай суверэннай дзяржавы.
Дзякуй вам за адданасць справе і сваёй малой радзіме, за беражлівае стаўленне да зямлі, за ўменне пераадольваць любыя цяжкасці і дасягаць высокіх паказчыкаў, нягледзячы на капрызы надвор'я.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам аграпрамысловага комплексу — усім, хто добрасумленна працаваў, выйшаў на заслужаны адпачынак і заклаў слаўныя традыцыі, якія працягвае маладое пакаленне.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў