Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка 2025
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Шчыра і ад усяго сэрца віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэтае свята сімвалізуе непарушныя повязі брацкай дружбы, культурныя, духоўныя і маральныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць беларусаў і расіян. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы.
Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Саюз нашых дзяржаў, пабудаваны на ўзаемным даверы і разуменні, з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. Сумесна вырашаны многія пытанні, звязаныя з забеспячэннем роўных правоў беларусаў і расіян у сферах працаўладкавання, адукацыі, медыцыны, выбару месцаў знаходжання і жыхарства. Беларусь і Расія з адзіных пазіцый разам умацоўваюць абараназдольнасць і бяспеку Саюзнай дзяржавы.
У гэты знакавы для народаў Беларусі і Расіі дзень жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.