Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня
20 красавіка 2025
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Гэта свята — адно з самых радасных і доўгачаканых. Яно напаўняе сэрцы дабрынёй, любоўю і клопатам не толькі да родных і блізкіх, але і да ўсіх, хто мае патрэбу ў міласэрнасці. Яно натхняе на добрыя справы, з'яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей, якія так неабходныя чалавецтву сёння.
Дарагія сябры, жадаем, каб гэтыя вясновыя дні сагрэлі вас радасцю, прынеслі мір, узаемаразуменне і шчасце. Няхай святло гэтага вялікага свята ззяе ў душы, дапамагае ва ўсіх пачынаннях, надае сілы для штодзённай працы дзеля шчасця і працвітання Радзімы, аб'ядноўвае нас, дапамагае па-асабліваму зірнуць на сэнс свайго жыцця, адчуць прыгажосць навакольнага свету. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, а ў сем'ях пануюць мір, дабрабыт і згода!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.