Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня!

Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей со светлым праздником Пасхи!

12 красавіка 2026

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў са светлым святам Вялікадня!

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна, вернікі праваслаўнай царквы!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрасення Хрыстова!

Гэтае свята сімвалізуе радасць жыцця і абнаўлення, умацоўвае нашу веру ў дабро і справядлівасць. Уваскрасенне Хрыстова вернікі ўспрымаюць як сімвал надзеі і духоўнага адраджэння, вернасці маральным каштоўнасцям, якія ва ўсе часы рабілі нашу Радзіму моцнай: гэта цярпенне, спачуванне, міласэрнасць, патрыятызм і любоў да бліжняга.

У гэтае светлае свята кожны з нас імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падарыць ім цяпло душэўных зносін. Вялікдзень аб'ядноўвае людзей, вучыць брацкай узаемадапамозе, уменню дараваць, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, шчасця! Няхай велікодная радасць суправаджае кожнага, у дамах і сем'ях пануюць згода і дабрабыт, сэрцы напаўняюцца верай і любоўю, а справы — поспехам!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў